Фотогалерея

Лідзія Аляксандраўна Краснова

Маёй прабабулі, Лідзіі Аляксандраўне Красновай, прысвячаю...

Калі я маленькай дзяўчынкай была,
З бацькамі ў Брэст прыяжджала.
Прабабушка Ліда мая там жыла,
І з гонарам нас сустракала.

--Вялікія ўнукі,-- казала яна,
Слязінка збягала па твары.
--А нам маладосць падкасіла вайна,
Разбіла і сем’і, і пары.

І потым яна ўспамінала сябе,
І свой медсанбат у сорак трэцім,
І тых юнакоў, што ў ліхой барацьбе
Былі на паўкрока ад смерці.

Служыла яна ў Мічурынску, там
Быў поезд-шпіталь для салдатаў.
Складаныя раны лячылі байцам.
Іх потым вязлі да камбатаў.

Прабабушке Лідзе ў сямнаццаць гадкоў
Шмат болю глядзець давялося,
Калі пад абстрэлам з абодвух бакоў
Параненых несці прыйшлося.

Аднак, яна шчасце ўбачыць змагла,
Пад стук паравознага кола.
Танкісту аднойчы жыццё зберагла.
То прадзед мой, Пенза Мікола.

Фотопроекты